11.11.2019 / 15:56

Памятаеце тыграў з польскай мяжы? Яны засталіся жывыя толькі дзякуючы беларусам 24

Тыгры, якія затрымаліся на мяжы Беларусі і Польшчы, засталіся жывыя толькі дзякуючы беларускім памежнікам. Калі б яны прапусцілі «жывы груз» у Беларусь, то ў пункт прызначэння драпежнікі прыехалі б ужо мёртвымі. Пра гэта Еўрарадыё расказаў Яраслаў Пшыбыльскі, ветэрынар заапарку ў Познані, які прыняў і выходжвае жывёл.

Па словах Пшыбыльскага, тыя, хто вёз тыграў з Італіі, збіраліся «разабраць іх на запчасткі» для выкарыстання ў кітайскай псеўдамедыцыне.

Беларусы зрабілі вялікую справу, але зусім не хваляцца гэтым

Гісторыя дзесяцярых тыграў, якіх везлі з Італіі ў Дагестан і затрымалі на беларуска-польскай мяжы, абляцела свет. Спачатку памежнікі не прапусцілі суправаджальнікаў, у якіх не было віз. Затым ветэрынарная служба выявіла, што ў іх няма дакументаў і на тыграў. Адзін з драпежнікаў памёр проста ў чарзе на мяжы, не перанёсшы умоў транспарціроўкі. Астатніх перадалі ў два польскія заапаркі, у тым ліку ў Познань.

Цяпер расіяніну і двум італьянцам, якія суправаджалі тыграў, пагражае да трох гадоў турмы. Ці прад'явіць пракуратура Любліна абвінавачанні польскім ветэрынарным службам, якія прапусцілі тыграў на беларускі бок мяжы, пакуль невядома.

«Мы дзівімся з таго, чаму беларускі бок не выкарыстаў усёй гэтай сітуацыі для свайго іміджу, — кажа Еўрарадыё Яраслаў Пшыбыльскі, які адным з першых прыехаў на мяжу на дапамогу тыграм. — Бо толькі дзякуючы пільнасці беларускіх памежных службаў гэтыя тыгры засталіся жывыя. А беларускі бок нібы вады ў рот набраў! Вы зрабілі вялікую справу, але зусім не хваліцеся гэтым!»

Шкура тыгра дорага каштуе, нават калі тыгр мёртвы

Па словах Пшыбыльскага, улічваючы ўмовы, у якіх ехалі тыгры — без ежы, без вады, — не мела значэння, у якім стане яны прыедуць. Жывымі яны не былі патрэбныя:

«Калі б беларускі бок прапусціў тыграў, то ў Дагестане б іх разабралі, як мы гэта называем, на запчасткі і выкарыстоўвалі б у кітайскай псеўдамедыцыне. Гэта ж сусветны рынак! Шкура нават мёртвага тыгра вельмі дорага каштуе. Не важна, праз пяць тысяч кіламетраў тыгр прыедзе жывым або мёртвым, — заўсёды можна зарабіць».

Яраслаў Пшыбыльскі расказаў, што менавіта беларускі памежны ветэрынарны ўрач, убачыўшы стан звяроў, пачаў адчайна шукаць месца, дзе б прынялі тыграў.

«Калі б беларускія памежныя службы іх прапусцілі, то да пункта свайго прызначэння тыгры б прыехалі мёртвымі», — упэўнены польскі ветэрынар.

0
Жвір / Адказаць
11.11.2019 / 16:09
ўмовы, у якіх ехалі тыгры — без ежы, без вады, — не мела значэння, у якім стане яны прыедуць. Жывымі яны не былі патрэбныя:
https://nn.by/?c=ar&i=240803
Падобна, што пэўныя людзі й сапраўды не зямляне,..гэта нейкія подлыя іншаплянэтнікі.
0
Хатхор / Адказаць
11.11.2019 / 16:14
Интересно, перевозчик заранее договорился и что-то пошло не так или у него изначально был вместо мозгов бетон?...
2
Орк / Адказаць
11.11.2019 / 16:15
Помницца не очень лестно тогда отзывались о наших мытніках
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру