10 лістапада балівійскі прэзідэнт Эва Маралес абвясціў пра адстаўку пасля некалькіх дзён пратэстаў. Сёння таксама стала вядома пра затрыманне старшыні Цэнтравыбаркама: яна ўцякала з краіны, пераапранутая мужчынам. Абавязкі прэзідэнта да выбараў будзе выконваць другі віцэ-прэзідэнт сената.

МЗС Беларусі сёння пракаментавала сітуацыю ў Балівіі. 

«Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу ў мэтах пераадолення ўсіх наяўных супярэчнасцяў у Балівіі. Зыходзім з неабходнасці вырашэння сітуацыі выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны. Рознагалоссі ў балівійскім грамадстве не павінны станавіцца нагодай для супрацьпраўных дзеянняў, якія вядуць да непрадказальных наступстваў», — гаворыцца ў заяве.

«Выказваем падтрымку ўсім намаганням, накіраваным на аднаўленне агульнанацыянальнага згоды ў Балівіі, і спадзяемся, што ў самыя кароткія тэрміны там ўсталююцца мір і стабільнасць», — адзначае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0