11.11.2019 / 17:54

Скандал у Расіі: Пры будаўніцтве касмадрома Усходні скралі 11 мільярдаў 23

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў аб крадзяжы 11 мільярдаў рублёў са сродкаў, выдзеленых на будаўніцтва касмадрома Усходні, паведамляе «Интерфакс».

«Усяго пры будаўніцтве Усходняга было выкрадзена — устаноўлена, што было выкрадзена — 11 млрд рублёў (173 млн даляраў). Вернута 3,5 млрд рублёў» (55 млн даляраў), — адзначыў Пяскоў. «Усяго ў агульным аб'ёме на будаўніцтва Усходняга быў вылучаны 91 млрд рублёў (1,4 млрд). З іх асвоена 66 млрд рублёў», — сказаў ён.

З 19 аб'ектаў не завершана будаўніцтва пяці, дадаў ён.

Па словах Пяскова, «на першым этапе было ўзбуджана 128 крымінальных спраў, потым яны былі аб'яднаны ў 32 справы». «Затым, на наступнай стадыі СК вылучыў 21 крымінальную справу і ўжо перадаў у суд», — працягнуў Пяскоў, дадаўшы, што тады было асуджана 18 чалавек. Дадаткова восем спраў вяло МУС. Усяго асуджана 32 чалавекі.

На пытанне журналістаў, ці чакаць новых крымінальных спраў у сувязі з будаўніцтвам касмадрома «Усходні», Пяскоў адзначыў: «Пяць крымінальных спраў у працы ў Следчага камітэта».

NN.by

2
Дед Мороз / Адказаць
11.11.2019 / 19:00
Скрэпно!
20% своровали (по официальным данным)
3
litwin / Адказаць
11.11.2019 / 19:11
не трэба у азіі гэта норма, мы літвіны за , няхай крадуць больш і хутчэй не доўга засталося ужо )))
0
Свободный / Адказаць
11.11.2019 / 19:13
А потом нам молодежи эти "умные" дяди поют песенки ни к чаму не стрИмитись работать ой тоесть батрачить месяц нИ хатите за 300$
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру