Многія сусветныя СМІ напісалі пра смерць лаўрэаткі нобелеўскай прэміі па літаратуры 2013 года, канадкі Эліс Манро. Нібыта пра смерць 89-гадовай пісьменніцы паведаміў выдавецкі дом McClelland & Stewart.
Насамрэч жа старонка ў твітары выдавецтва была створаная вядомым італьянскім правакатарам Тамаса Дэ Бэнэдэці (Tommaso De Benedetti).
Год назад гэты ж італьянец распраўсюджваў навіну пра смерць Святланы Алексіевіч. Сама Алексіевіч у гэты час была на прэзентацыі кнігі ў Сеуле.