11.11.2019 / 19:42

У Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння ўніяцкай царквы ў Беларусі 10

Як перадае гарадзенская «Вясна», у мястэчку Баруны, што на Ашмяншчыне, у мясцовым санктуарыі 9 лістапада ўрачыста адзначылі 30 гадоў з часу, калі адбылося першае пасля доўгага перапынку набажэнства з удзелам грэка-каталіцкай моладзі. Тады да мясцовага святара, светлай памяці Яна Матусевіча прыехала інтэлігенцыя з Менску. Быў пакладзены пачатак адраджэння ўніяцкай канфесіі ў Беларусі.

На ўрачыстасць у Баруны прыехалі вернікі з Гародні, Менску, Маладэчна, Івацэвічаў. Адбылася ўрачыстая імша, якую ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Яму дапамаглі іншыя ўніяцкія святары Беларусі. Потым Ірына Дубянецкая склала сведчанне з падзеі 30-гадовай даўніны. Вернікі пасля ўрачыстага набажэнства мелі магчымасць набраць вады з барунскай жыватворнай крыніцы, а таксама агледзець касцёл і былы кляштар базыльянаў. На жаль, будынак кляштару знаходзіцца зараз не ў лепшым стане. Касцёл жа поўнасцю рэстаўраваны і дзеіць.

Гарадзенскія пілігрымы з парафіі Маці Божай Фацімскай наведалі па дарозе ў Баруны Гальшаны, а па дарозе назад — мястэчка Трабы.

NN.by

4
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Адказаць
11.11.2019 / 23:23
Божачка Магутны! Дай беларусам сiлау! У iмя Айца i Сына. Пачэ Амэн
12
Быхау / Адказаць
12.11.2019 / 00:06
Уже неактуально. Для 16 в. было важно, но вряд ли теперь. Какие правые в ЕС? Они давно либералы, как и Рим. Вот БАПЦ актуально.
6
ўўў / Адказаць
12.11.2019 / 11:08
Чаму па польску на абрусы? Мы ў Беларусі ці дзе?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру