11.11.2019 / 20:08

«Людзі да гэтага не гатовыя». Роспіс мастачкі Зоі Луцэвіч у сталічным пад'ездзе зафарбавалі 13

Некалькі дзён таму прафесійныя мастакі бясплатна размалявалі сцены ў пад'ездзе. Дзве мясцовыя жыхаркі засталіся незадаволеныя і паскардзіліся ў ЖЭС. У выніку мастачка Зоя Луцэвіч з іншымі жыхарамі зафарбавалі сваю працу, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Нагадаем, прыяцелька беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч прапанавала ёй распісаць пад'езд, дзе даўно не было рамонту. Але мастакі пачалі працу без апытання жыхароў, а гэта абавязковая ўмова для таго, каб малюнак узгадніў ЖЭС. Таму што лесвічная пляцоўка — гэта месца агульнага карыстання.

Дзве жыхаркі пад'езда вырашылі, што такі роспіс — не мастацтва, сталі абражаць мастакоў, паскардзіліся ў ЖЭС, а калі праца была скончаная, жанчыны сказалі, што выклічуць міліцыю і мастакам пагражае вялікі штраф.

— Гэтыя жанчыны мяне папярэдзілі, што ў мяне будуць каласальныя праблемы, калі я не зафарбую працу. Таму я ў шэсць раніцы ўсе зафарбавала, мне дапамагала прыяцелька. Я нават не спрабавала збіраць подпісы для апытання, таму што гэта не мая справа, — кажа Зоя Луцэвіч.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Сцены прывялі ў ранейшы выгляд. Па словах мастачкі, некаторых жыхароў гэта засмуціла. Засмучана і прыяцелька, якая прапанавала акультурыць пад'езд.

— Я прыйшла да высновы, што людзі да гэтага не гатовы — яны не разумеюць, навошта гэта трэба. У іх сцены такія абшарпаныя, быццам там жывуць паркуршчыкі — там сляды ад абутку, у пад'ездах — смурод. Яны гатовыя жыць у брудзе. Але калі ніхто не хоча ісці ваяваць за мяне, я не пайду ваяваць за сябе, — сказала мастачка.

43
Кажыма праўду / Адказаць
11.11.2019 / 20:41
Калякі-малякі, нібы недалужныя падлеткі напэцкалі. Слушна жыхары абурыліся.
4
Алесь Белы / Адказаць
11.11.2019 / 20:55
О! спрацаваў механізм шчырае этнапсыхалягічна-пупуляцыйнае зашчытачкі! Манкурту гарацкія хацелі навязаць чужынскі культурны код, але былі выкрытыя шчырым сялянскім этнасам і рэціраваліся
2
партисаниваноф / Адказаць
11.11.2019 / 21:07
Мастацтва, канечне, гэта - вам не тут і ні што сабе.... Але па праудзе кажучы - я троху зпужауся. А каб з бадуна ды у цемры..... Оооойййй..... Ну з рэшты - я не паказчык і у жывапісы ні бум бум, канечне. Так што выбачайце, калі што не так....
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру