11.11.2019 / 19:59

Украінцы сярод лідараў іншых краін найлепей ставяцца да Лукашэнкі 23

Згодна з вынікамі апытання, украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: 66% станоўча і толькі 15% — адмоўна. Лічбы даследавання апублікаваны на сайце сацыялагічнай групы «Рэйтынг», якая праводзіла апытанне.

Да канцлера Германіі Ангелы Меркель станоўча ставяцца 60% апытаных, адмоўна — 17%. Да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды станоўча ставяцца 48%, адмоўна — 9%, 18% — не ведаюць такога палітыка. Да прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона станоўча ставяцца 39%, адмоўна — 17%, не ведаюць такога — 15%, не змаглі вызначыцца з ацэнкай — 29%. Да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана станоўча ставяцца 33%, адмоўна — 11%, не ведаюць яго — 27%, не змаглі адказаць — 30%. Да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа станоўча ставяцца 30%, адмоўна — 42%, не змаглі ацаніць — 25%.

Аўдыторыяй даследавання сталі 3 тысячы рэспандэнтаў — грамадзян Украіны ад 18 гадоў і старэйшых. Выбарка рэпрэзентатыўная па ўзросце, поле, рэгіёнах і тыпу паселішча. Апытанне праводзілася ў фармаце інтэрв'ю з 29 кастрычніка па 4 лістапада.

Сацыялагічная група «Рэйтынг» (Rating Group Ukraine) створана ў 2008 годзе як незалежная даследчая арганізацыя, якая спецыялізуецца на правядзенні ўсіх відаў сацыялагічных даследаванняў з захаваннем міжнародных стандартаў. 

NN.by

6
вусцішны троль / Адказаць
11.11.2019 / 20:07
Рыгорычу трэба не ў таёжнае лайно лезці, а з братамі ўкраінцамі саюз ствараць :D
30
Serg / Адказаць
11.11.2019 / 20:11
Медведчук давно об этом говорил!
7
Котіс / Адказаць
11.11.2019 / 20:13
І сапраўды каго ім яшчэ любіць? Еўрапейскія лідары нерашучыя, паўночны паток будуюць. Трамп не так даўно шчыра прызнаўся ў ненавісці да Украіны. Пуцінскі казачок засланы.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру