11.11.2019 / 21:29

Расійскія тэлепрапагандысты адказалі Галкіну: Расія — чэмпіён свету па свабодзе слова 14

Расійскі гумарыст Максім Галкін заявіў на сваім канцэрце, што на расійскім тэлебачанні ёсць цэнзура. «Я таму і не прашу гэтых званняў. Так ёсць магчымасць іх абаср…», — растлумачыў ён. На яго думку, «з пункту гледжання тэлебачання ў нас савецкія часы вярнуліся». Артыст таксама папракнуў каналы ў частым асвятленні сітуацыі ва Украіне.

Стала вядомая рэакцыя расійскіх тэлепрапагандыстаў, якіх высмеяў Галкін: Арцёма Шэйніна, Уладзіміра Салаўёва і Дзмітрыя Кісялёва.

Шэйнін заявіў, што Галкін зрабіў памылку, калі сышоў з Першага канала, «дзе быў каралём».

«Мне перадалі, што ў яго яшчэ адна пакута. Акрамя цэнзуры, ён пакутуе, што яму народнага не далі. Можа быць, ужо даць яму народнага? Таму што, можа быць, тады ён трохі супакоіцца», — сказаў Шэйнін.

Салаўёў лічыць, што ў часы Савецкага Саюза «і блізка не было магчымасці праводзіць тыя фарматы», якія журналіст праводзіць цяпер. «Напрыклад, я, дзе людзі самых розных пунктаў гледжання і з самых розных краін выказваюць абсалютна свабодна свае пазіцыі», — дадаў ён.

Кісялёў назваў словы пра цэнзуру абсурдам. «Гэта для легкаверных, для тых, хто, напэўна, сядзіць у інтэрнэт-норках, для «хамячкоў»». [Для тых], якія вельмі палахлівыя. Гэта глупства рэальнае», — распавёў ён.

«Расія наогул — чэмпіён свету па свабодзе слова. У нас вы можаце малоць усё што захочаце ў эфіры, не будучы абмежаванымі ні традыцыямі, ні паліткарэктнасцю. Наогул нічым. Таму казаць пра нейкую цэнзуру — дзіўна», — сказаў тэлепрапагандыст.

NN.by

0
Зямеля / Адказаць
11.11.2019 / 21:37
У нас вы можаце малоць усё што захочаце ў эфіры, не будучы абмежаванымі ні традыцыямі, ні паліткарэктнасцю. Наогул нічым
https://nn.by/?c=ar&i=240827
Ну тут тэлеагитпропагандос не саврау, усяго сябе раскрыу
0
Джанни Родари / Адказаць
11.11.2019 / 21:41
Рабяты))) на ваших могилах не будет свежих цветов, ну и вообще, ничего свежего.
0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
11.11.2019 / 21:41
вось жа прызналіся (паводле Фройда), што мелюць што папала. Але прамаўчалі, што гэта толькі таму, што Пуцін ім гэта дазволіў і за гэта шчодра плаціць.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру