11.11.2019 / 23:10

Магілёўка пазнаёмілася ў начным клубе з мужчынам, запрасіла яго да сябе, а калі госць заснуў — абакрала 5

У міліцыю звярнуўся 31-гадовы жыхар Чэрыкава з заявай аб тым, што ў яго быў выкрадзены мабільны тэлефон коштам 700 рублёў і грошы ў суме 55 рублёў, паведамляе Mycity.by.

Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як яго новая прыяцелька запрасіла мужчыну да сябе ў госці, дзе яны распівалі спіртныя напоі. Аднак жанчына ўсяляк адмаўляла сваю датычнасць да інцыдэнту.

30-гадовая беспрацоўная магілёўка пазнаёмілася з мужчынам у адным з начных клубаў горада і запрасіла яго да сябе ў госці. Яшчэ толькі адпраўляючыся ў чужую кватэру, новы знаёмы быў моцна п'яны. Выпіўшы ў жанчыны ў кватэры, госць заснуў моцным сном. Толькі раніцай ён зразумеў, што ў яго зніклі грошы і тэлефон. На ўсе роспыты гаспадыня дома адказвала, што прывезла мужчыну ў сваю кватэру ўжо без мабільнага тэлефона, а спіртное купляла за свой рахунак і яго грошай не брала.

Але праваахоўнікі высветлілі, што менавіта яна, дачакаўшыся, пакуль мужчына засне, выцягнула з яго кішэні тэлефон і гатоўку, спадзеючыся на тое, што ўладальнік маёмасці нічога не будзе памятаць.

0
Алесь / Адказаць
11.11.2019 / 23:28
Абакрала цi узяла аплату?
2
american / Адказаць
12.11.2019 / 01:10
Почему эта новость не в Нашей Нине ?   
.
0
Свободный / Адказаць
12.11.2019 / 09:13
И где мозги в 30 лет....
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру