Маскоўскія спецыялісты анколагі, падобна, на мяжы панікі. Альбо адчуваюць сябе вальней ад адміністрацыйнага ціску, таму ўсё часцей гавораць аб лекавым крызісе, які можа загубіць сотні і тысячы пацыентаў па ўсёй краіне. На днях дырэктар інстытута гематалогіі, імуналогіі і клетачных тэхналогій Аляксей Масчан у інтэрв'ю газеце «Известия» заявіў, у анкалогіі ўжо знікаюць прэпараты для хіміятэрапіі. Прычым, як складаныя, так і самыя простыя, напрыклад 10% хларыд натрыю.
«Адбылася катастрофа, пра якую мы папярэджвалі некалькі гадоў таму, калі распрацоўваўся цэлы пакет законаў і падзаконных актаў па лекавым забеспячэнні. У выніку яго прыняцця пачалі знікаць лекі, якія штодня неабходныя для лячэння нашых пацыентаў. У нас будзе рэзкі скачок смяротнасці. І дзіцячай, і дарослай. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены. Пакуль трымаемся на запасах. Але праз год-два, калі нічога не будзе прадпрынята, смяротнасць можа вырасці прыкладна на 20-30%», — распавядае спецыяліст.
Частку знікаючых лекаў змяняюць недарагія джынэрыкі, з незразумелым складам, бо чым яны танней, тым горш. Субстанцыі для іх набываюцца ў Індыі, Кітаі. А палітыка дзяржавы пры закупцы лекаў для бальніц і ільготнікаў у накіравана на дэмпінг. Акрамя таго, праз празмерна ўскладненую рэгістрацыю заходніх прэпаратаў, кампаніі адмаўляюцца ўдзельнічаць у таргах на пастаўку медыкаментаў, альбо наогул сыходзяць з расійскага рынку.
Адзіным рашэннем праблемы ён бачыць адмену ўсіх законаў, якія перашкаджаюць добрасумленным заходнім вытворцам выйсці на расійскі рынак. Масчан упэўнены, што адны толькі расійскія фармацэўтычныя кампаніі не змогуць пакрыць усю патрэбу ў прэпаратах.