12.11.2019 / 07:10

Эва Маралес уцёк у Мексіку 12

Эва Маралес, які падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі, паведаміў у панядзелак, што вылятае ў Мексіку, якая дала яму палітычны прытулак.

«Браты і сёстры, я вылятаю ў Мексіку. Дзякую за бескарыслівасць ураду гэтай брацкай краіны, якая дала прытулак, каб выратаваць нашы жыцці», - напісаў ён у Twitter.

 

Маралес адзначыў, што яму «балюча пакідаць краіну па палітычных прычынах». «Хутка я вярнуся з новымі сіламі і энергіяй», — дадаў ён.

Кіраўнік МЗС Мексікі Марсела Эбрард пацвердзіў, што Маралес знаходзіцца на борце самалёта. «Самалёт ВПС Мексікі з Эва Маралесам на борце ўжо ўзляцеў, — напісаў ён у Twitter. — Паводле міжнародных канвенцый, ён знаходзіцца пад абаронай Мексікі. Яго жыццё і здароўе па-за небяспекай».

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падаў у адстаўку на фоне пратэстаў

NN.by

2
Сяргей з Менску / Адказаць
12.11.2019 / 07:21
Добры прыклад для рыгорыча. Растоў чакае.
1
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
12.11.2019 / 08:40
Просто выпустили из страны и вздохнули с облегчением.
41
Брыдкая пачвара / Адказаць
12.11.2019 / 09:11
не для комментария,а для редакции., —гэта ўсё прывядзе да грамадзянскай вайны паміж ідзейцамі, сялянамі, гарадской бяднотой с аднаго боку і буйнымі капіталістамі і ,магчыма арміяй, с другога
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру