12.11.2019 / 07:41

Джымі Картэр трапіў у бальніцу

Былы прэзідэнт ЗША, 95-гадовы Джымі Картэр шпіталізаваны ў Атланце (штат Джорджыя) для праходжання працэдуры па зніжэнні нутрачарапнога ціску, паведамляюць інфармагенцтвы.

Картэр быў змешчаны ў бальніцу пры Універсітэце Эмары для працэдуры па зніжэнні нутрачарапнога ціску, выкліканага крывацёкам з-за яго нядаўніх падзенняў.

95-гадовы Картэр 21 кастрычніка быў шпіталізаваны з пераломам костак таза, але ўжо праз некалькі дзён яго выпісалі з бальніцы. Былы кіраўнік дзяржавы ўпаў у сябе дома. У маі ён трапіў у бальніцу з пераломам шыйкі сцягна.

Картэр нарадзіўся 1 кастрычніка 1924 году ў горадзе Плейнс (штат Джорджыя) у сям'і фермера. З 1947 па 1953 cлужыў афіцэрам-падводнікам на Ціхаакіянскім і Атлантычным флатах, выйшаў у адстаўку пасля смерці бацькі, вярнуўся на ферму і заняўся пашырэннем сямейнага сельскагаспадарчага бізнесу. У 1962 годзе быў абраны сенатарам заканадаўчага сходу Джорджыі, ў 1970 годзе — губернатарам роднага штата.

Белы дом дэмакрат Картэр ўзначаліў у студзені 1977 года, атрымаўшы перамогу над супернікам з Рэспубліканскай партыі Джэральдам Фордам. У лістападзе 1980 году ён прайграў выбары рэспубліканцу Рэйгану. Пры Картэры ЗША і СССР ў 1979 годзе падпісалі Дамову аб абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (АСУ-2). Аднак у сувязі з уводам савецкіх войскаў у Афганістан Картэр прыняў рашэнне не перадаваць гэты дакумент на зацвярджэнне ў Сенат, забараніў пастаўкі пшаніцы з ЗША ў СССР і распарадзіўся байкатаваць Алімпійскія гульні ў Маскве.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру