12.11.2019 / 07:57

Ва Украіне затрымалі супрацоўнікаў Нацбанка па падазрэнні ў крадзяжы $48 мільёнаў 3

У панядзелак, 11 лістапада, дэтэктывы Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ) затрымалі семярых падазраваных па справе аб завалоданні больш як 1,2 млрд грн (каля $48 млн) стабілізацыйнага крэдыту, выдадзенага Нацбанкам Украіны VAB Банку ў 2014 годзе. У іх ліку былыя і дзейсныя чыноўнікі Нацыянальнага банка Украіны, піша unian.net.

«Гаворка ідзе пра былых і дзеючых службовых асоб Нацбанка, ПАТ «VAB Банк» і прыватных кампаній, звязаных з канчатковымі бенефіцыярамі VAB Банка», - заявілі ў НАБУ.

Чыноўнікам інкрымінуюць прысваенне, растрату маёмасцi або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам.

У НАБУ не раскрылі імёны ці пасады затрыманых. Пасля стала вядома, што дэтэктывы затрымалі старшыню праўлення «Райфайзен Банка Аваль» Аляксандра Пісарука. Пісарук ў 2014-2015 гадах быў першым намеснікам кіраўніка Нацбанка Украіны Валерыі Гонтаравой. Ён адказваў за банкаўскі нагляд.

NN.by

0
Брыдкая пачвара / Адказаць
12.11.2019 / 09:05
Не толькі крадуць дзяржаўныя грошы на будаўніцтве касмадрома «Усходні»
0
Воўка з Гародні / Адказаць
12.11.2019 / 09:16
Дык па ўсім свеце крадуць , кітайцы не ўспяваюць  карабіны чысціць і футбольнае поле прыбіраць - менш не становіцца .
1
Niemand / Адказаць
12.11.2019 / 10:03
Калі па замове "уважаімава-чілавека", спі...саўшага сабе ў кішэню 5,5 ярдаў амерыканскіх грошай, па выгадным прывадам "прэсуюць" намеснікаў Гонтаревої, гэта называецца "барацьба з карупцыяй". Шо не ясна?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру