12.11.2019 / 08:52

Балівійскі міністр сышоў у адстаўку следам за прэзідэнтам

Міністр абароны Балівіі Хаўер Савалета падаў у адстаўку. Падпісаную ім заяву аб сыходзе апублікавана ў твітары.

«Я пакідаю пасаду міністра абароны, каб захаваць адзінства ў шэрагах Узброеных сіл», - гаворыцца ў заяве.

Раней прэзідэнт Балівіі Эва Маралес пакінуў краіну пасля адстаўкі. Палітык прызнаўся, што яму балюча пакідаць краіну па палітычных прычынах. Ён паабяцаў вярнуцца ў Балівію з новымі сіламі і энергіяй.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру