12.11.2019 / 11:14

Анатоль Сідарэвіч: Юбілей Царквы, якая не адрадзілася як Царква абмяркоўвайце! 48

Не ведаю, як цяпер, а колькі гадоў таму ў грэка-каталіцкім цэнтры на вуліцы Арджанікідзэ ў Менску на сцяне былі экспанаваны фотакопіі дакументаў, датычныя стварэння першай уніяцкай парафіі ў нашай сталіцы. Сярод подпісаў на адпаведным дакуменце мой подпіс стаіць першы.

З таго часу прайшло 30 год — і вось на сайце «НН» я чытаю, што ў Барунах (там, дзе быў колісь базыльянскі кляштар з царквою і дзе ўславілася ікона Маці Божай Барунскай) адбылося набажэнства ў гонар адраджэння ўніяцкай царквы ў Беларусі.

Чытайце: У Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння ўніяцкай царквы ў Беларусі

Паночкі любыя, гэта ж дэза. Бо што такое Царква ў хрысціянскім вучэнні аб Царкве, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Ігнацій Баганосец і Кіпрыян Карфагенскі? Царква — гэта садружнасць, супольнасць, якую ўзначальвае біскуп. Без біскупа няма Царквы, чытаем мы ў Тварэннях Кіпрыяна. І гэта прызнаюць як у Канстанцінопалі і Маскве, так і ў Рыме.

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква існуе толькі неафіцыйна — у Вікіпедыі, напрыклад тут. Але і там напісана, што яна — «единственная из 23 восточнокатолических церквей, которая по состоянию на 2017 год имеет неопределённый статус и вакантное место предстоятеля».

Няпэўны статус гэтая нібыта-Царква мае і сёлета. Вось сапраўдны стан таго, што некаторыя рамантыкі называюць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквою. Ватыкан у Беларусі прадстаўляе не экзарх, не апостальскі адміністратар, а візітатар у сане архімандрыта. Ужо не просты манах, але яшчэ і не біскуп. Праўда, можна прачытаць, што цяперашні візітатар — адзіны ў Паўсюднай Царкве, хто з’яўляецца амафорным архімандрытам. Гэта значыць, што ён, як і біскуп, мае права мець у сваім літургічным аблачэнні не епітрахіль, а амафор. Але мець мітру з крыжом, посах, панагію, стаяць на арлах і сядзець на львах яму не дадзена. Таксама нельга яму высвячаць у дыяканаў ды іерэяў і выконваць іншыя, нададзеныя толькі біскупам, функцыі.

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква афіцыйна не існуе не толькі для дзяржавы, цэнтр якой у Менску, але і для Ватыкана.

Каб пераканацца ў гэтым, варта паглядзець у Annuario Pontificio — ватыканскі штогадовы статыстычны даведнік, у якім пералічваюцца ўсе усходнія каталіцкія цэрквы ды іх епархіі і ўсе дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы. У тым даведніку вы Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву не знойдзеце. Няма такой адзінкі ў Паўсюднай Царкве. І гэтаму ёсць тлумачэнне: не можа называцца Царквой супольнасць эннай колькасці парафій, калі гэтую супольнасць не ўзначальвае біскуп. 

Ватыканам такі сан, сан біскупа для грэка-католікаў Беларусі, не прадугледжаны. Ватыкану лепш не мець у Беларусі афіцыйную Грэка-Каталіцкую Царкву, чым мець яе.

І гэта, як сказаў украінскі біскуп Венядыкт Алексійчук, тлумачыцца ватыканскай геапалітыкай. Ватыканская ж геапалітыка ў тым, каб мець спрыяльныя ўмовы для працы Рыма-Каталіцкай Царквы ў Расіі і для пашырэння там яе структураў ды уплываў. Стварэнне ж Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы у Беларусі, прызначэнне біскупа для беларускіх грэка-католікаў магло б нашкодзіць ажыццяўленню гэтых планаў, бо папсавала б адносіны паміж Масквою і Рымам, паміж афіцыйным Менскам, які фаварызуе РПЦ і ва ўсім азіраецца на Маскву, і Рымам.

З усяго гэтага вынікае, што святкаванне 30-годдзя адраджэння ўніяцкай царквы ў Беларусі — гэта фальшывая гадавіна. Не адрадзілася Царква. Няма яе. Ёсць толькі прывід Царквы, энная колькасць парафій.

І апошняе. Па ўсім відаць, што былы ўніяцкі храм у Барунах не проста належыць рыма-католікам. У гэтым храме, як я зразумеў, разглядаючы здымак на сайце «НН», верхаводзяць патрыёты Польшчы, якія займаюцца апалячваннем мясцовага люду. У такім храме адзначаць свой юбілей супольнасці парафій, якая імкнецца называць сябе Беларускай Царквою, нягожа. Гэта маё глыбокае перакананне.

Анатоль Сідарэвіч

7
самый Серый / Адказаць
12.11.2019 / 11:29
Царква - гэта перш за ўсё вернікі, людзі, якія прыходзяць маліцца да гэтае царквы, якія лічаць сябе належнымі да яе.
16
Minak / Адказаць
12.11.2019 / 11:36
Патрыёты Польшчы верхаводзяць не толькі ў Барунах, але і ў Ашмяне ды і па ўсёй гарадзеншчыне. Беларушчыны тут вобмаль. І насаджаецца думка "каталік - значыць паляк". Спрэс бацькі: Юркі, Віцькі ды Андрэі размаўляюць па беларуску, ды і яшчэ як па-беларуску, а дзяцей ўжо называюць Марэкамі, Мірэкамі ды Анджэямі.
А ўсё гэта таму, што наш геніялісімус з-за пытанняў нацыяпадтрымання не "парыцца". Яго больш цікавяць абасраныя каровы.
96
Быхау / Адказаць
12.11.2019 / 11:38
Правдиво.Сколько можно муссировать этот эфемерный польский мессианизм? Или нам опять нужен невнятный поляк Мицкевич,Ягело,Пилсудский? Ватикан давно идет в фарватере западной политики и национальные культуры ему безразличны. Даже украинские униаты более склонны к Православной Автокефалии.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру