12.11.2019 / 14:07

Арцыбіскуп Габар Пінтэр прызначаны Апостальскім нунцыем у Гандурасе

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада папа Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Гандурасе, піша catholic.by

З 13 мая 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім нунцыем у Беларусі і працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру