12.11.2019 / 18:37

Прарасійскія сацыялісты павалілі ўрад Малдовы 2

Урад Малдовы, які ўзначальвае Майя Санду, сышоў у адстаўку пасля парламенцкага галасавання.

За вынясенне ўраду вотуму недаверу прагаласавалі 63 дэпутаты з 101. Ініцыятарам галасавання стала Партыя сацыялістаў.

Урад Санду быў сфармаваны 8 чэрвеня пасля трох месяцаў кансультацый аб урадавай кааліцыі.

Ва ўрад Санду ўваходзілі прарасійскія сацыялісты і праеўрапейскі блок Acum. Яны ўтварылі тактычную кааліцыю, каб адхіліць ад улады Дэмакратычную партыю мультымільянера Улада Плахатнюка.

NN.by

3
Белачупакабра / Адказаць
12.11.2019 / 18:27
Гэта было прадбачна. Рускія выкарысталі дэмакратаў для змены ўлады, а зараз тыя ім не патрэбныя. Рускі свет ідзе.
0
Northbelarusan / Адказаць
13.11.2019 / 02:29
Белачупакабра, не рускі, а расейскі сьвет. Пішам правільна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру