12.11.2019 / 15:00

Вярхоўны суд не адмяніў смяротнае пакаранне забойцу дзвюх пенсіянерак

spring96.org

Вярхоўны суд не адмяніў смяротны прысуд вынесены Віктару Паўлаву, асуджанаму за жорсткае забойства двух чалавек. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. 

Паўлаў і яго абаронцы падавалі апеляцыю на прысуд Віцебскага абласнога суда ад 30 лiпеня 2019 года.

Мужчына забіў у вёсцы Прысушына на Віцебшчыне дзвюх пенсіянерак — 78 і 76 гадоў. Паўлаў рамантаваў будынак у іх гаспадарцы і палічыў, што жанчыны недаплацілі яму пэўную суму. Самі ж яны казалі, быццам кармілі яго абедамі на тыя ж грошы. Разлютаваны мужчына забіў абедзвюх пенсіянерак паленам.

У сваёй апеляцыі Паўлаў звяртаў увагу на яўку з павіннай і актыўнае супрацоўніцтва са следствам. 

Суд не ўзяў пад увагу довады Паўлава і яго адвакатаў ды пацвердзіў смяротны прысуд.

Памагаты забіў дзвюх сясцёр-пенсіянерак: падрабязнасці забойства пад Віцебскам

Расстраляюць мужчыну, які пад Новы год забіў паленам дзвюх бабулек

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру