Здарэнне адбылося ў Крычаўскім раёне ў в. Свадкавічы 5 лістапада, піша СК.

 Кампанія маладых людзей ў адным з дамоў піла. Уначы 18-гадовы хлопец прачнуўся ад вострага болю і выявіў, што яго 20-гадовы знаёмы ў стане алкагольнага ап'янення адкусіў яму частку правага вуха. Дзяўчына, якая знаходзілася ў кампаніі, аказала пацярпеламу першую дапамогу, а гаспадар дома выклікаў міліцыю.

Але прышыць частку вуха дактары не змаглі, бо маладыя людзі па дарозе ў бальніцу яе згубілі.

Па выніках судова-медыцынскай экспертызы нанесеныя маладому чалавеку цялесныя пашкоджанні з'яўляюцца цяжкімі па прыкмеце абязвечвання твару. Таксама на твары пацярпелага выяўлены раны і сінякі, укушаныя раны на пальцы рукі.

Крычаўскім раённым аддзелам у дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па ч.1 арт.147 (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). У ходзе допыту патлумачыць прычыну сваіх паводзін ён не змог, спасылаючыся на моцнае алкагольнае ап'яненне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0