12.11.2019 / 16:16

У Беларусь у найбліжэйшыя дні паступіць з Расіі звяно закупленых у Расіі знішчальнікаў Су-30СМ 5

Звяно закупленых у Расіі знішчальнікаў Су-30СМ у бліжэйшыя дні прыбудзе ў Беларусь. Аб гэтым сёння на семінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, паведамляе БелТА.

«Па дзяржаўным абаронным заказе ажыццяўляецца пастаўка мнагамэтавых знішчальнікаў Су-30СМ. Заўтра днём плануецца пасадка двух знішчальнікаў на Баранавіцкім аэрадроме», - сказаў Андрэй Раўкоў. Ён дадаў, што на наступным тыдні павінна прыбыць яшчэ пара знішчальнікаў.

Самалёты, якія павінны перасекчы граніцу Беларусі заўтра, сёння раніцай вылецелі з аэрадрома Курска, згодна з планам у іх дазапраўка ў Омску, потым пасадка на падмаскоўным аэрадроме.

NN.by

2
Юстын / Адказаць
12.11.2019 / 16:39
Лухта нейкая, з Курска вылецелі ў Беларусь з пасадкай у Омску і дазапраўкай пад Масквой. Як такое можа быць? Хіба пасьля п'янкі?
5
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
12.11.2019 / 17:05
А навошта яны нам? Мы д беларусы - мiрныя людзi (с)
1
меркаванне / Адказаць
12.11.2019 / 18:14
А каго знішчаць будуць?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру