12 лістапада каля 12.40 у Савецкі РАУС Гомеля відавочца паведаміў аб тым, што невядомы разбіў шыбу ў легкавым аўтамабілі, які стаіць каля шматпавярховага дома па праспекце Рэчыцкі, а затым падпаліў яго, перадае прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. 

На месца здарэння выбылі супрацоўнікі міліцыі і МНС, якія ліквідавалі пажар.

Высветлілася, што падпаленае аўто належыць гамяльчанцы, 1978 года нараджэння. Яна распавяла, што да падпалу машыны можа быць датычны яе былы муж.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў следчыя знайшлі мужчыну. Беспрацоўны гамяльчанін 1976 года нараджэння дастаўлены ў Савецкі РАУС абласнога цэнтра. Мяркуючы па яго вопратцы, ён сам ледзь не пацярпеў ад пажару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0