12.11.2019 / 21:26

Лукашэнка: Што вам не падабаецца ў Беларусі ў плане правоў чалавека? 22

Пасля перамоў з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў.

Што тычыцца элемента аўтарытарнасці ўлады, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сапраўды гэтая сфера ў Беларусі моцна адрозніваецца ад сістэмы кіравання дзяржаўнымі інстытутамі, функцыянавання грамадства і эканомікі ў Аўстрыі.

Ён адзначыў, што часам незразумела, што маецца на ўвазе, калі задаецца пытанне на тэму выканання правоў чалавека: «Што вам не падабаецца ў Беларусі ў плане правоў чалавека? Ёсць права на жыццё. Гэта галоўнае права. Права на працу — чалавек павінен мець гарантыю працаваць у сваёй краіне. А калі ёсць жаданне паехаць у Аўстрыю, Польшчу ці іншыя краіны. Вы хочаце сказаць, што мы камусьці забараняем гэты выезд? Не скажаце».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў таксама, што ёсць агульнапрызнанае права на атрыманне адукацыі. «І не проста адукацыя, а за кошт дзяржавы — бясплатная адукацыя для чалавека. Яна ў вашай краіне так развіта, як у Беларусі? Я адразу магу даць адказ: далёка не так», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу ў Беларусі ўсе атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, а каля паловы затым атрымліваюць бясплатную вышэйшую адукацыю. Акрамя таго, у краіне бясплатная ахова здароўя для ўсіх грамадзян.

«Я хацеў бы, каб вы назвалі хаця б адну краіну ў Еўрасаюзе, якая змагла б пахваліцца гэтымі дасягненнямі, — заўважыў беларускі лідар. — Я магу пералічваць многае. Але калі журналіст мне задае пытанне па некаторых правах чалавека, я адразу ў яго вачах чытаю адно нямое пытанне: СМІ і іншае… Вы калі-небудзь чулі, што ў Беларусі забаранілі інтэрнэт? Напэўна, гэтыя папрокі ўжо даўно адышлі ў нябыт. Сышлі ў нябыт. Сёння немагчыма нешта забараніць, асабліва ў СМІ».

Гаворачы аб свабодзе інфармацыі, Лукашэнка дадаў: «Адкрывайце любы месенджар, тэлефон, планшэт, камп'ютар, і вы атрымаеце любую інфармацыю. Што тычыцца мяне, аўтарытарнага лідара, як вы сказалі, пачытайце, што за апошні месяц пра мяне напісалі, і вы жахнецеся — прадстаўнік дэмакратычнай краіны і дэмакратычнай прэсы».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пытанне журналіста на тэму правоў чалавека традыцыйнае, але абсалютна нічога не мае агульнага з рэчаіснасцю ў Беларусі. «Яшчэ раз запрашаю вас, як шматлікіх журналістаў, пабываць у нас у Беларусі. Падстаў для гэтага было шмат, у тым ліку II Еўрапейскія гульні. У будучыні чэмпіянат свету мы разам з латышамі праводзім. Можаце раней прыехаць, каб азнаёміцца», — запрасіў ён.

«Упэўнены, калі раней прыедзеце, то ў 2021 годзе вы прыедзеце ўсёй сям'ёй і са сваімі сябрамі ў Беларусь. Гэта краіна, куды хочацца вярнуцца любому чалавеку, які нарадзіўся ў Беларусі. І гэта краіна, дзе можна ціха і бяспечна адпачыць», — падкрэсліў беларускі лідар.

NN.by

7
mikola ramanau / Адказаць
12.11.2019 / 21:29
Ludzi Znikaiuc,,,,Nekatorye(apanenty) Vypadkova PAMIRAIUC ! Jakija Pytanni ?...25 god pry Uladze.....Hopic ?
3
american / Адказаць
12.11.2019 / 21:42
Ты не нравишься .  

9
счётчик Гейгера / Адказаць
12.11.2019 / 21:57
Почему нет вопросв о честных , прозрачных и свободных Выборах ?
Ведь это основа ! "Никчемные" оппы не смогли "вложить  в уши" это западным журналюгам... Ведь для западных важнее отмена смертной казни и права ЛГБТ....
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру