12.11.2019 / 22:04

Гендырэктар Uber назваў забойства саудаўскага журналіста «памылкай» 2

Генеральны дырэктар Uber Дара Хасраўшахі назваў забойства саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі ў консульстве ў Стамбуле «памылкай» і параўнаў сітуацыю са смяротнай аварыяй самакіравальнай машыны кампаніі. Пасля гендырэктар папрасіў прабачэння за свае словы.

«Я думаю, улады Саудаўскай Аравіі прызналі, што здзейснілі памылку. Гэта сур'ёзная памылка, мы таксама рабілі памылкі. Мы спынілі праграму і аднавіліся пасля той памылкі. Гэта не значыць, што памылкі нельга дараваць. Я думаю, усё гэта ўспрымаюць занадта сур'ёзна», — сказаў Хасраўшахі.

Пасля інтэрв'ю кіраўнік Uber напісаў у Twitter, што ён зрабіў няправільна, калі назваў забойства журналіста «памылкай».

Саудаўская Аравія з'яўляецца пятым па велічыні акцыянерам Uber, а кіраўнік суверэннага фонду багацця Саудаўскай Аравіі ўваходзіць у раду дырэктараў кампаніі.

NN.by

5
БРСМ / Адказаць
12.11.2019 / 22:23
Памылкова таксама называць журналістам ісламскага прапагандыста
0
Мордехай В. / Адказаць
13.11.2019 / 02:24
Канешне, гэтаксама як яны інвеставалі ў НьюсКорп (Мёрдакаў) ды Дысней. Таму ні левакі, ні пердакі не любяць аб гэтым размаўляць. Ну, а тое, што зяць прэзідэнта ЗША ведаў аб забойстве асабіста...ну, і каму гэта цікава? Гэтаксама, як канцлагеры ў Кітаі для нацменьшасцяў не існуюць, калі ня хочаш страціць свае продажы там. Праўда не прадае.

На днях ліберальная газета самага ліберальнага штата сказіла словы аб памылках і спадчыне Абамы з вуснаў кандыдата ў прэзідэнты ЗША, каб збіць яго рэйтынг у штаце. Затое цяпер вырас яго рэйтынг па краіне. А ў Айове, дзе будзе першы кокус, ён узмацніў лідэрства.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру