На сайце «Інтэрфакс‑Захад» праходзіць апытанне «Якому каналу Вы аддаяце перавагу?».

Прапануецца прагаласаваць за спіс каналаў, што ўваходзяць у асноўны пакет, а таксама кабельныя сеткі, г.зн. якія глядзіць большасць мінчукоў (г.зн. не праз спадарожнік ці праз Космас-ТВ).

Галасаваць можна толькі за адзін канал.

Для афіцыйных каналаў вынікі проста фатальныя. ОНТ аддаюць перавагу 4%, БТ — 2%, СТВ — 1%.

Гэта пры тым, што ТНТ аддаюць перавагу 18%, Euronews — 14%, Discovery — 13%, РЕН‑ТВ — 10%, National Geographic — 9%, НТВ‑Беларусь — 8%, Eurosport — 7%, 8‑канал, Animal Planet, ТВ‑Цэнтр International — 2%, Першы музычны, БелМузТВ — па 1%.

Не глядзяць тэлевізар 5%.

Як бачым, БТ (па любімасці) на ўзроўні Animal Planet - 2%.

І гэта дзіўна, здавалася, у аматараў каналу пра жывёлаў павінна быць больш гледачоў. :)

26 лютага Праз сутки колькасць гледачоў БТ вырасла да 8%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?