Былая дзяржсакратар ЗША і суперніца амерыканскага лідара Дональда Трампа на выбарах 2016 года Хілары Клінтан пакуль не плануе ўступаць у прэзідэнцкую гонку ў 2020 годзе, аднак не выключае верагоднасці такога развіцця падзей. Пра гэта яна заявіла ў аўторак у інтэрв'ю bbc.com.

«Як я кажу, ніколі, ніколі, ніколі не кажы «ніколі», - сказала Клінтан, адзначыўшы, што адчувае вялікі ціск з боку атачэння, якое спрабуе пераканаць яе выставіць сваю кандыдатуру.

«Але на дадзены момант <…> гэта зусім не ўваходзіць у мае планы», - сказала на заканчэнне экс-дзяржсакратар ЗША.

Хілары Клінтан упершыню вырашыла змагацца за пасаду прэзідэнта на выбарах 2008 года, аднак тады саступіла па выніках праймерыз Бараку Абаму. У 2016 годзе з'езд Дэмакратычнай партыі ЗША зацвердзіў яе сваім кандыдатам у прэзідэнты, аднак Клінтан саступіла кандыдату ад рэспубліканцаў Дональду Трампу.

59-я выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 3 лістапада 2020 года. З'езд Дэмакратычнай партыі, на якім будзе вылучаны кандыдат у прэзідэнты, пройдзе 13—16 ліпеня 2020 года ў Мілуокі (штат Вісконсін). Рэспубліканцы правядуць свой з'езд 24—27 жніўня ў горадзе Шарлот (Паўночная Караліна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0