13.11.2019 / 07:12

Балівійскія вытворцы кокі патрабуюць вярнуць Маралеса

Прафсаюзы вытворцаў кокі ў правінцыі Чапарэ, прафсаюзнай базе Эва Маралеса, заявілі, што не прызнаюць апазіцыйнага сенатара Жанін Аньес выканаўцай абавязкаў прэзідэнта і абвясцілі «нацыянальную мабілізацыю», патрабуючы вяртання Маралеса, піша ria.ru

Аньес ў аўторак заявіла, што часова прымае на сябе паўнамоцтвы прэзідэнта Балівіі пасля адстаўкі кіраўніцтва краіны. Канстытуцыйны суд пацвердзіў законнасць перадачы ёй улады.

«Мы заяўляем аб нацыянальнай мабілізацыі супраць дзяржаўнага перавароту, здзейсненага ў нашай краіне, мы не прымаем самаабвяшчэння спадарыні Аньес і просім аб'яднаць намаганні з усімі грамадскімі арганізацыямі», - заявіў віцэ-прэзідэнт шасці федэрацый вытворцаў кокі Андронік Радрыгес.

Яго заява прагучала ў эфіры радыё прафсаюза Kausachun Coca, пасля таго, як Аньес заняла пасаду.

На выбарах 20 кастрычніка Маралес быў абвешчаны пераможцам у першым туры, але яго асноўны сапернік Карлас Меса не прызнаў вынікі галасавання. У нядзелю узброеныя сілы Балівіі заклікалі Маралеса пакінуць пасаду для забеспячэння стабільнасці ў краіне, пасля чаго ён абвясціў аб адстаўцы і пакінуў краіну.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру