Узровень вады ў Венецыі ўзняўся да рэкорднай адзнакі ў 187 см з-за непагадзі, якая абрынулася на горад. Увесь гістарычны цэнтр затоплены, піша rbc.ru.

Плошча Святога Марка знаходзіцца цалкам пад вадой, узровень якой ужо дасягнуў метра. Таксама затоплены аднайменны сабор, пашкоджана яго частка, напярэдадні адрэстаўраваная мармурам.

Мэр горада Луіджы Бруньяра ў твітары назваў сітуацыю «драматычнай». 

Летась у Венецыі з-за штармавога ветру таксама адбылася наймацнейшая за апошнія гады паводка, у выніку чаго 70% горада апынулася пад вадой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0