Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў турэцкаму лідару Рэджэпу Таіпу Эрдагану гандлёвае пагадненне на $100 млрд, а таксама спосаб абыходу амерыканскіх санкцый з-за набыцця Турцыяй расійскіх зенітных комплексаў С-400. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў амерыканскай адміністрацыі.

Паводле выдання, адпаведны ліст быў накіраваны Эрдагану на мінулым тыдні для паляпшэння адносінаў паміж ЗША і Турцыяй, якія сапсаваліся пасля правядзення Анкарой ваеннай аперацыі ў Сірыі. 

12 лістапада Эрдаган выправіўся з афіцыйным двухдзённым візітам у Вашынгтон, дзе плануе правесці перамовы з Трампам у фармаце сам-насам. У мінулым месяцы палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала ўвядзенне санкцый у дачыненні да Турцыі. «Жудасна, што Трамп запрасіў Эрдагана ў Белы дом пасля таго, як ён напаў на нашых сірыйскіх курдскіх саюзнікаў, а турэцкія сілы здзейснілі тое, што сама адміністрацыя называе ваеннымі злачынствамі», — сказаў сенатар-дэмакрат Крыс Ван Холен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0