Другой віцэ-спікер Сената (верхняй палаты парламента) Балівіі Жанін Аньес стала в.а. прэзідэнта краіны, паведамляе Associated Press.
Лідэр апазіцыі ў Сенаце Жанін Аньес стала часовым прэзідэнтам пасля таго, як заняла вакантнае месца старшыні Сената. Канстытуцыйны суд краіны пацвердзіў яе прызначэнне.
У горадзе Ла-Пас, сталіцы краіны, пачаліся сутыкненні паміж прыхільнікамі Жанін Аньес і тымі, хто падтрымлівае былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса.