12 лістапада ў 17:43 сталічным выратавальнікам паступіла паведамленне, што каля дома №8 па Раманаўскай Слабадзе гарыць легкавы аўтамабіль.
Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, легкавы аўтамабіль Фольксваген Пасат 1992 г.в. быў ахоплены полымем. Праз 3 хвіліны пажар быў ліквідаваны.
Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына — кароткае замыканне электраправодкі.
«Відэа па ўчорашняга аўто на «Нямізе». Можна ўбачыць усё: паводзіны аўтамабіліста на скрыжаванні, які спрабуе «праскочыць», прыбыццё, тушэнне, наступствы», — напісаў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі ў сваім фэйсбуку.