13.11.2019 / 11:54

Румас: Для нашых суб'ектаў гаспадарання пераход на расійскія стаўкі падаткаў быў бы вялікім дабром 21

Ход перамоў па ўзгадненні з Расіяй «дарожных карт» паглыбленай інтэграцыі пракаментаваў у сераду прэм'ер-міністр Сяргей Румас на палях канферэнцыі «Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках: тэарэтычныя і практычныя аспекты», піша Tut.by.

Усяго Беларусь і Расія абмяркоўваюць 31 дарожную карту паглыбленай інтэграцыі.

— Кансультацыі ідуць кожны дзень, каля паловы карт узгоднена практычна цалкам. Калі ніякіх навін не з'явіцца ў гэтыя дні лістапада, то гэтыя карты гатовыя да падпісання ў пакеце. Па шэрагу карт ёсць неўрэгуляваныя пазіцыі, у тым ліку па нафце і па газе. Але там няма невырашальных пытанняў. Думаю, у аўторак, пасля паседжання Саўміна, мы дамовіліся з маім расійскім калегам Дзмітрыем Анатольевічам прайсціся па ўсіх гэтых картах і паспрабаваць максімальна зняць рознагалоссі. Прэзідэнтам мы не можам вынесці той блок рознагалоссяў, якія ёсць сёння. Гэта не невырашальныя пытанні, яны ўставалі ў нашых ўзаемаадносінах з Расіяй і раней. Думаю, знойдзем развязкі.

На пытанне аб тым, што рабіць, калі развязак ўсё ж такі прэм'еры ня знойдуць і Беларусь застанецца, да прыкладу, без газавага кантракту на 2020 год, Румас падкрэсліў:

- Значыць, прэзідэнты паставяць нам дрэнную ацэнку за нашу працу і абавязкова знойдуць развязкі!

Каментуючы перамовы па дарожнай карце, якая тычыцца Падатковага кодэкса, Румас запэўніў, што дарожныя карты будуць падпісаныя, толькі калі інтарэсы Беларусі будуць цалкам улічаныя.

— Падатковы кодэкс — адна з самых складаных дарожных карт. Краіны гэты час самастойна развівалі падатковае заканадаўства, і за вельмі кароткі перыяд яго уніфікаваць (а мы не гаворым аб пераходзе на расійскае ці беларускае заканадаўства), узяць усё лепшае, што ёсць у кожнай краіне, вельмі складана тэхнічна. Але падатковая нагрузка ў Расійскай Федэрацыі нашмат ніжэй. І пераход для нашых суб'ектаў гаспадарання на расейскія стаўкі падаткаў быў бы вялікім дабром. Натуральна, узнікаюць пытанні кампенсацыі выпадаючых даходаў бюджэту. Дыскусія з Расеяй, хутчэй, ідзе пра гэта — як Беларусь будзе кампенсаваць тыя выпадаючыя прыбыткі, каб гэта не аказала негатыўнага ўплыву на эканоміку, — сказаў Румас.

NN.by

2
шлёма / Адказаць
13.11.2019 / 12:19
О чем я писал раньше. Если взять российский налоговый кодекс, то будет нечем наполнить белорусский бюджет, если белорусский, то не будет откатов, проще говоря, не будет денег на откаты, а Россия на это не пойдет.
0
Той самы / Адказаць
13.11.2019 / 12:22
Гэтыя румасы сапраўды не разумеюць што забіваюць Беларусь, беларускую дзяржаву? 

Усё яны разумеюць.

Расеі ўсё мала, усё мала... 

За гэтыя гады што толькі ўлада Лукашэнкі не здала Крамлю - беларускую мову, беларускую эканоміку, беларускую банкаўскую справу, беларускае войска, беларускую палітыку, беларускую адукацыю, беларускую культуру, беларускую інфармацыйную прастору...

Але аказваецца ёсьць яшчэ што здаваць...

Забойцы Беларусі, забойцы беларускай дзяржавы! З вас і з вашых нашчадкаў будзе спрос! Будзе. Адкажаце за ўсё!


1
Вожык / Адказаць
13.11.2019 / 12:59
Сейчас в РФ растиражируют эту фразу. Пусть ещё скажет, что все чиновники и военные мечтают получать зарплату как в РФ...
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру