Увечары 12 лістапада аўтааматар завёў машыну і пачуў мяўканне. Кіроўца адразу ж заглушыў аўто, паведамляе 112.by

Высветлілася, што ў маторным адсеку паміж нацяжнымі ролікамі і рамянём генератара апынулася заціснутая лапа кошкі. Мужчына паспрабаваў сам дастаць жывёлу, але нічога не выйшла. Па дапамогу звярнуўся да работнікаў МНС.

Ратавальнікі вызвалілі котку і перадалі гаспадыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0