Кіраўнік руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней, паведамляе spring96.org
Па падліках назіральніка, замест фактычных 11 чалавек, якія прагаласавалі, у пратакол камісіі патрапілі 109.
Тут 109 бюлетэняў, бачыце?
Вось склад камісіі на ўчастку №571:
- Бабура Дзмітрый Уладзіміравіч — ад «Белай Русі»
- Барынава Вольга Мікалаеўна — ад Беларускай аграрнай партыі
- Віяленцій Святлана Барысаўна — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Жагздрынай Дзмітрый Іванавіч — ад грамадзян
- Жук Алена Уладзіміраўна — ад Інстытута парашковай металургіі
- Зайцава Анастасія Раманаўна — ад БРСМ
- Казакова Ала Антонаўна (сакратарка) — ад Беларускага саюза жанчын
- Камякова Вольга Вітальеўна (старшыня) — ад Інстытута парашковай металургіі
- Курачкіна Аксана Анатольеўна — ад Інстытута парашковай металургіі
- Русецкі Іван Іванавіч (намеснік) — ад Камуністычнай партыі
- Сядзельнік Антон Васільевіч — ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі
- Сяргеенка Лілія Генадзьеўна — ад арганізацыі ветэранаў
- Стасевіч Ірына Пятроўна — ад Рэспубліканскай партыі.
0
0
0
0
0
0