13.11.2019 / 14:51

«Трое ў чоўне, і пёс з імі» — самый известный юмористический роман английской литературы выйдет в переводе на белорусский 5

На краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей» выдавецтва «Логвінаў» пачынае збор сродкаў на выданне беларускага перакладу, можа быць, самага вядомага гумарыстычнага раману ангельскай літаратуры «Трое ў чоўне, і пёс з імі», аўтарства Джэрома К. Джэрома.

Кніга аздобленая ілюстрацыямі і эксклюзіўнымі зацемкамі — недыдактычнымі апісаннямі рачных маршрутаў па беларускіх рэчках. Пераклад з ангельскае і зацемкі — Паўла Касцюкевіча. Ілюстрацыі і афармленне — Кацярыны Пікірэні. Рэдактар — Андрэй Хадановіч.

«Трое ў чоўне, і пёс з імі» (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. «Трое в лодке, не считая собаки») — гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак. 

Папярэдне заказаць кнігу можна тут.

NN.by

8
bugaga / Ответить
13.11.2019 / 13:38
падтрымаў
2
Кажыма праўду / Ответить
13.11.2019 / 14:58
А што «To Say Nothing of the Dog» утрымлівае нейкую ідыёму эквівалентную «пёс з ім» (у сэнсе груб. «халера з ім»)? Ці тут «пёс з імі» у прамым сэнсе, як спрашчэнне ангельскага выразу?
2
Бабрина / Ответить
13.11.2019 / 17:42
Прабачце, а чаму "пёс"?
Показать все комментарии/ 5 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера