13.11.2019 / 14:33

Абкруціў шыю вяроўкай і хацеў задушыць. П’яны сын пагражаў маці за тое, што не дала тры рублі на алкаголь 5

Здарэнне адбылося ў в. Хатуцічы Маладзечанскага раёна. Там пражывае маці і сын, які жыве за яе кошт, паведамляе Рэгіянальная газета.

Чарговая сварка пачалася з-за грошай. Мужчына патрабаваў тры рублі на алкаголь, але маці вырашыла не даваць. Тады ён узяў кухонны нож і ўдарыў жанчыну ў жывот. Выратавала тое, што нож быў тупым, на целе маці засталася толькі драпіна.

Канфлікт на гэтым не скончыўся, а разгарэўся з большай сілай. У суседнім пакоі мужчына заўважыў вяроўку. Ён закруціў вяроўку на шыі маці і пачаў душыць.

Жанчына пагадзілася даць грошы, каб сын яе адпусціў. Выбегла на вуліцу, але схавацца не паспела. Сын дагнаў маці, паваліў на зямлю і за рукі зацягнуў у дом. Жанчына мусіла даць грошы. Але гэта вырашыла канфлікт на пару гадзін.

Дадому дэбашыр вярнуўся ўжо нецвярозы і з парога стукнуў маці кулаком у грудзі. На гэты раз выбіць грошы сын вырашыў з дапамогай качаргі. З ёй мужчына бегаў па вёсцы ў пошуках маці. Жанчына набрала «102».

Жанчына расказала міліцыянерам пра канфлікт з сынам цягнецца не адзін год. Ён увесь час патрабуе грошы, збіваючы і пагражаючы то сякерай, то «розачкай».

Паратунак жанчына перыядычна прасіла ў суседзяў. 37-гадовы дэбашыр неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сямейна-бытавыя скандалы.

NN.by

1
Святлана / Адказаць
13.11.2019 / 15:34
Так будзе працягвацца і далей. Пакуль, не дай Бог, не заб'е. Бо у Беларусі ад хатняга гвалту нельга абараніцца
2
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
13.11.2019 / 20:24
Святлана,   --  Не - совсем !   Мы Беларусы  к большому счастью  - совсем не Россияне  !  И мы считаем что этот *Сынок *  помимо Уголовной Статьи - заработал и материнское Проклятие ! А как мы знаем - страшнее этого Проклятия . вообще  на на свете быть не может !   Ни на Этом свете - ни на Том !
0
ЛIСТАПАД / Адказаць
13.11.2019 / 20:49
это все очень грустно за 3рубля готов убить того кто дал ему Жизнь.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру