13.11.2019 / 17:22

Былы міністр адукацыі Маскевіч: Эксклюзіўнае права для МІУ здаваць экзамены анлайн? Нічога не памятаю 3

Працягваюцца страсці вакол Мінскага інавацыйнага ўніверсітэтут (МІУ). Міністэрства адукацыі і адміністрацыя ВНУ пачаргова абвінавачваюць адзін аднога па розных пунктах.

Галоўная прэтэнзія Мінадукацыі — у дыстанцыйнай форме навучання студэнтаў. Справа ў тым, што ў МІУ мела эксклюзіўнае права прымаць экзамены, залікі, курсавыя і дыпломныя не асабіста, а анлайн. Дыстанцыйнае навучанне ёсць і ў іншых ВНУ краіны, але там студэнты ўсё ж з’яўляюцца на экзаменах перад выкладчыкамі, у МІУ ж гэта было зусім не абавязкова.

Справа ў тым, што яшчэ ў 2014 годзе такое права для тады яшчэ Мінскага інстытуту кіравання даў тагачасны міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Накіравана гэта было ў першую чаргу для зняволеных, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю, але карысталіся гэтым пунктам і іншыя студэнты.

Сяргей Маскевіч.

«Наша Ніва» датэлефанавалася да Сяргея Маскевіча, які цяпер узначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава БДУ, каб распытаць, як так атрымалася, што МІУ займеў такую ўнікальную магчымасць.

«Я зусім не памятаю таго, што было ў той час. Разумееце, тады адбывалася шмат мерапрыемстваў, усё не ўзгадаеш. Але падставы для такога рашэння, безумоўна, былі», — адказаў Маскевіч.

На пытанне, ці памятае Маскевіч праграму навучання зняволеных, ён адказаў, што не.

«Дыстанцыйнае навучанне існавала даўно. Адносна таго, што студэнты могуць не з’яўляцца перад выкладчыкамі ўвогуле ні разу за час навучання — я такога не памятаю. Нейкія падставы ж былі», — сказаў экс-чыноўнік. Дарэчы, Маскевіч размаўляў на беларускай мове.

Былы міністр адукацыі сказаў «НН», што абсалютна не сочыць за сітуацыяй, якая ўтварылася вакол МІУ.

ЗП

2
даведка / Адказаць
13.11.2019 / 17:50
Ну хотя бы помнит то, что его  (министра белорусского образования) сын учился в американском вузе?! )) 
2
Алег С. / Адказаць
13.11.2019 / 19:07
Хто ж праўду скажа.
0
Алекс1 / Адказаць
13.11.2019 / 20:22
Нужно отменить дистанционную форму обучения. Студентов перевести на заочное. Очники пусть продолжат дальше учиться, т.к. их знания проверили.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру