13.11.2019 / 15:41

Назіральнік зняў, як дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасавання ВІДЭА 25

Відэа знята назіральнікам Юрыем Вашчанчуком на ўчастку № 37 Брэсцкай-Усходняй акругі №3, піша Радыё Свабода.

На відэа дзяўчына, трымаючы стос паперы ў руках, падыходзіць да скрыні для галасавання. Калі назіральнік просіць яе паказаць, колькі ў яе ў руках бюлетэняў, яна моўчкі разварочваецца і хутка сыходзіць.

«Мне падалося, што бюлетэнь, які апускала адна жанчына, упаў у скрыню вельмі гучна. Нібыта ён занадта цяжкі. Я стаў звяртаць увагу на гэта і заўважыў, што яшчэ адна пара сталых людзей кінула, як мне падалося, па некалькі бюлетэняў. І вось адну дзяўчыну я спыніў. Я ня мог перашкодзіць закідваць бюлетэні», — кажа Вашчанчук.

На відэа відаць, што дзяўчына разгубленая і хутка сыходзіць, не закінуўшы бюлетэні. Пры гэтым чуваць жаночы голас, які кажа «Выйдзіце, выйдзіце». Вашчанчук сцвярджае, што гэта голас старшыні камісіі.

Паводле яго, разыходжанняў у колькасьці выбарцаў, якія зафіксавалі назіральнікі ў першы дзень датэрміновага галасавання, і афіцыйным пратаколам, няма. Юры Вашчанчук будзе падаваць заяву ў Акруговую выбарчую камісію з нагоды гэтага інцыдэнту.

Выбарчы ўчастак месьціцца ў будынку ЖЭС-11. Старшыня выбарчай камісіі — Таццяна Аляксееўна Мосіна.

NN.by

1
mikola ramanau / Адказаць
13.11.2019 / 15:50
*Anczynili* Ameryku ?! Tak zausidy bylo(1994-2019 ?)  za 25 god !
148
Алег С. / Адказаць
13.11.2019 / 15:57
Ці мае права назіральнік размаўляць з выбарчшыкамі? 
3
Бел / Адказаць
13.11.2019 / 16:01
Трэба Старшыню выбарчай камісіі Таццяну Аляксееўну Мосіну па судах зацягаць, каб іншыя думалі перд тым, як нешта падобнае праварочваць...

Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру