Генеральнаму дырэктару ААТ «Забудова» прад’яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў памеры 5 тысяч долараў ЗША,
паведаміў журналістам 25 лютага намеснік генеральнага пракурора Віктар Конан.

Паводле яго слоў, цяпер высвятляецца дачыненне гэтай службовай асобы да ўчынення іншых злачынстваў.

Інфармацыя аб затрыманні гендырэктара з’явілася 22 студзеня. У снежні прэс‑служба Вышэйшага гаспадарчага суда паведаміла, што ў гаспадарчым судзе Мінскай вобласці распачата вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці адносна будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона № 197» ААТ «Забудова‑буд» (Маладзечна).

***

Будаўнічае ААТ «Забудова» размешчана ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Як адзначаецца на афіцыйным сайце кампаніі, на базе вытворчага комплексу ААТ «Забудова» ажыццяўляе дзейнасць домабудаўнічы камбінат, у склад якога ўваходзяць пяць прадпрыемстваў — завод будаўнічых канструкцый, дрэваапрацоўчы завод, заводы дахавай чарапіцы, сухіх сумесяў і будматэрыялаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0