Больш за трыста рублёў недалічыўся на сваёй картцы жыхар Смаргонскага раёна, паведамляе Рэгіянальная газета.

У мужчыны некалькі тыдняў таму скралі картку аднавяскоўцы — муж і жонка. Як устанавілі мясцовыя аператыўнікі, муж і жонка набывалі за чужыя грошы тавары ў краме суседняй вёскі.

Цяпер абодвум фігурантам гісторыі прыйдзецца адказваць у адпаведнасці з санкцыяй ч.2 арт. 212 «Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0