Еўрарадыё знайшло верагодную фальсіфікатарку, якая спрабавала ўкінуць стос бюлетэняў на выбарчым участку №37 у Брэсце. Анастасія Кулічкова працуе педагогам-псіхолагам у дзіцячым садку, які месціцца за 50 метраў ад выбарчага ўчастка, дзе адбылося парушэнне.

Па нейкім супадзенні старшыня ўчастковай выбарчай камісіі — Таццяна Аляксееўна Мосіна — дырэктарка гэтага дзіцячага садка.

Анастасія Кулічкова сёлета скончыла 4-ы курс сацыяльна-педадагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна. Можаце самі параўнаць дзяўчыну на відэа са здымкамі Анастасіі.

У вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад-пачатковая школа №1 г. Брэста», дзе працуе Кулічкова, Еўрарадыё распавялі, што яе няма на працоўным месцы. Не адказвае і тэлефон Таццяны Мосінай — яе ў нас не атрымалася знайсці ні ў садку, і на выбарчым участку. Там, дарэчы, пачуўшы пра відэа з укідам, нас адразу перабілі: «Гэта вам да Таццяны Аляксееўны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?