13.11.2019 / 17:37

У Брэсце бетонная бэлька раздушыла кабіну грузавіка, у якім знаходзіліся два чалавекі 1

Здарэнне адбылося 13 лістапада на вуліцы генерала Папова. Калі да месца выкліку прыбылі работнікі падраздзялення па надзвычайных сітуацыях, высветлілася, што маніпулятар КАМаза зачапіў папярэчную бэльку эстакады, пракладзеную над праезнай часткай. Яна ўпала на кабіну грузавіка, і два чалавекі былі заблакаваныя ўнутры, паведамляе 112.by

Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента і з выкарыстаннем аўтакрана і франтальнага пагрузчыка разблакавалі мужчын: вадзіцеля і пасажыра — супрацоўнікаў дастаўкі. Яны з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

NN.by

0
ЯНКА / Адказаць
14.11.2019 / 09:28
★ Добра, што ўсё абыйшлося! ★ Дадамо, з ВА «Камскі аўтазавод» казалі, што пажадана пазначаць іхнія грузавікі ўсімі вялікімі літарамі — КАМАЗ. Хоць, здавалася, больш слушна было б якраз КамАЗ. А вось «КАМаз»... Гэта ... ... ...! ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру