13.11.2019 / 17:58

У Славакіі аўтобус сутыкнуўся з грузавіком, загінулі 13 чалавек 2

У Нітр'янскім краі Славакіі пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Загінулі па меншай меры 13 чалавек, яшчэ 20 пацярпелі, паведамляе БелТА са спасылкай на славацкую газету Pravda.

Фота spravy.pravda.sk

Фота spravy.pravda.sk

Аварыя адбылася сёння днём. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус сутыкнуўся з велікагрузным аўтамабілем, які перавозіў камяні. З-за моцнага ўдару пасажырскі транспартны сродак вылецеў у кювет.

Каля 30 пажарных, а таксама экіпаж верталётнай службы хуткай дапамогі накіраваліся на месца здарэння.Прычыны аварыі высвятляюцца, раён ДТЗ ачэплены, рух на гэтым участку дарогі прыпынены. Параненыя шпіталізаваны ў найбліжэйшыя бальніцы.

NN.by

0
ЯНКА / Адказаць
13.11.2019 / 22:48
† Мае спачуваньні. † «Аўтобус сутыкнуўся з велікагрузным аўтамабілем, які перавозіў камяні...» А мусіў перавозіць велікі, што вынікае з тэксту. Проста жах... †
0
NavuchencaBK / Адказаць
14.11.2019 / 02:38
Становішча дарог ў краіне - наўпрост бяда!
Мы таксама сталіся ахвярамі ў ясны дзень на быццам бы роўным месцы ля Лэвіцэ (тая самая Нітра) на мінулым тыдні. На скрыжаваньні з неперарыўным рухам пасярэдзіне паглыбленьне з вадой (плывун) і аквапланаваньнем. Побач помнікі, вянкі, парэшткі ДТЗ... Але рамонта пакрыцьця нават ня ў пляне паводле прыбышае па нашым выкліку паліцыі.
Затое у самым глухім кутку краіны ня знойдзеце жытла таньней за EUR 50 пры самым сумнеўным сэрвісе - гэта ж цэнтр Эўропы!...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру