13.11.2019 / 19:02

У ЕС выступілі з ініцыятывай для паскарэння інтэграцыі Украіны, Грузіі і Малдовы 4

Літоўскія дэпутаты са складу палітычнай групы Еўрапейскай народнай партыі прапануюць запусціць так званы «працэс трыа» для паскарэння еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі. Такую ініцыятыву яны прэзентавалі 12 лістапада ў Бруселі, піша «Укрінфарм».

Дакумент у ходзе дыскусіі «Наша стратэгія для будучыні» Усходняга партнёрства «з удзелам дэпутатаў Еўрапейскага парламента, прадстаўнікоў грамадскасці і палітыкаў з краін-партнёрак, прэзентаваў старшыня парламенцкай асамблеі Euronest, літовец Андрус Кубілюс.

Новае бачанне прадугледжвае стварэнне так званага «працэсу трыа» для краін, якія заключылі з Еўрасаюзам пагадненні аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю, і адкрыццё перад гэтымі краінамі перспектывы сяброўства ў ЕС.

«Еўрапейскі» працэс трыа «павінен быць прапанаваны на наступныя дзесяць гадоў для падтрымкі краін, якія маюць развітыя адносіны з ЕС у фармаце асацыяцыі і паглыбленых і ўсёабдымных зон свабоднага гандлю (Украіна, Грузія і Малдова)», — гаворыцца ў распаўсюджанай з гэтай нагоды тлумачальнай запісцы.

Новая ініцыятыва, якая атрымала назву «Стратэгія трыа 2030», мае на мэце «мягкую» трансфармацыю постсавецкіх краін і іх ператварэнне ў паспяховыя дэмакратычныя дзяржавы, у прыватнасці, з улікам вопыту папярэднікаў з краін Усходняй Еўропы, галоўным стымулам для развіцця якіх стаў працэс пашырэння ЕС.

Галоўнай навацыяй новай стратэгіі з'яўляецца не толькі захаванне прынцыпу «больш за большае» ў адносінах з ЕС, але і канкрэтызацыя абавязацельстваў самога Еўрасаюза, які ў адказ на поспех у рэформах павінен прапанаваць краінам-партнёрак інструменты для больш амбіцыйнай канчатковай мэты еўрапейскай інтэграцыі.

«Працэс трыа» фактычна з'яўляецца паўторам так званай Берлінскай ініцыятывы, ініцыяванай Германіяй у 2014 годзе, і прапанаванай краінам Заходніх Балкан для паскарэння працэсаў іх еўрапейскай інтэграцыі.

Праграмы ў рамках «працэсу трыа» могуць уключаць інструменты Еўрапейскай эканамічнай прасторы для больш цеснай інтэграцыі згаданых краін у еўрапейскі рынак.

NN.by

14
Брыдкая пачвара / Адказаць
13.11.2019 / 19:54
Быццам меркаванні літоўскіх дэпутатаў цікавяць кіраўніцтва Еӯра саюза.
12
Черная Русь / Адказаць
13.11.2019 / 20:44
все напрасно.. у ЕС уже нет тех денег, которые она ввалила в Польшу.. с 20 года все субсидии евронищебродам будут снижаться.. как там евроинтегрированные лимитрофы живут? богаче, чем при СССР?
1
вусцішны троль / Адказаць
13.11.2019 / 22:50
Черная Русь, посмотри какой ввп на душу населения в прибалтийских странах - россия далеко позади!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру