13.11.2019 / 18:37

У Расіі пенсіянерка ўкленчыла перад Мядзведзевым, каб той дапамог з вадой ВІДЭА 29

Пенсіянерка з алтайскага сяла Саннікава Таццяна Кадукіна ўкленчыла перад прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым падчас яго візіту ў рэгіён. Пажылая жанчына ўмольвала яго вырашыць праблему з падачай гарачай вады ў шматпавярхоўку, дзе яна жыве, перадае Рыдыё Свабода. 

Калі памочнікі кіраўніка ўрада паднялі Кадукіну, то яна распавяла, што ў доме на 140 кватэр, дзе яна жыве, з 2016 года няма гарачай вады, хоць побач стаіць новая газавая кацельня. Па словах пенсіянеркі, на прыём да губернатара яе не пускаюць, яна адзначыла, што «стамілася хадзіць па інстанцыях».

Яна адзначыла, што з-за адсутнасці гарачага водазабеспячэння людзям даводзіцца купляць воданагравальнікі, якія перагараюць з-за праблем з праводкай у доме. Мядзведзеў папрасіў яе «не хвалявацца», паабяцаўшы, што «вада будзе». Кіраўнік урада Расеі паабяцаў, што пасля нарады губернатар Віктар Таменка прыйдзе да яе дадому асабіста.

NN.by

6
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
13.11.2019 / 18:44
Подданная перед царём... Тьфу!!!
4
Матёрый / Адказаць
13.11.2019 / 18:49
В ответ: Денег нет, но Вы держитесь. Всего доброго! Вроде так.
4
litwin / Адказаць
13.11.2019 / 18:50
каляпс улуса джучы , развалівайце эмпэрыю маскавіты...
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру