Адзін з самых паспяховых спевакоў Вялікабрытаніі Робі Уільямс заявіў, што з 2006 года ў яго няма тэлефона, паведамляе Guardian.
Выступаючы на тэлебачанні, Уільямс сказаў: «У мяне няма тэлефона з 2006 года. Я заўсёды са сваім камп'ютарам, у мяне заўсёды ёсць Wi-Fi… Я пазбавіўся ад [майго тэлефона], таму што я проста не люблю іх».
Што тычыцца праграм для сацыяльных сетак, ён дадаў: «У мяне няма ні да чаго пароля, інакш мая кар'ера скончылася бы…».