13.11.2019 / 21:57

Найбуйнейшы вытворца малака ў ЗША збанкрутаваў: не вытрымаў канкурэнцыі з боку новых раслінных напояў 10

Найбуйнейшы амерыканскі вытворца малака Dean Foods падае дакументы на банкруцтва, паведамляе CNN.

94-гадовая кампанія перажывала цяжкія часы, таму што амерыканцы п'юць менш каровінага малака. У 2019 годзе продажы кампаніі ўпалі на 7% у першай палове года, а прыбытак зменшыўся на 14%. Акцыі Dean Foods абваліліся 80% сёлета.

Кампанія падае на банкруцтва, каб правесці рэструктурызацыю і захаваць бізнэс.

Малако паступова губляе папулярнасць сярод спажыўцоў, якія шукаюць менш салодкія або раслінныя альтэрнатывы.

Па прагнозах Euromonitor, сусветны рынак заменнікаў малака сёлета перавысіць 18 мільярдаў даляраў, што на 3,5% больш, чым у 2018 годзе.

Продажы каровінага малака зніжаюцца на працягу апошніх чатырох гадоў.

А вось продажы, напрыклад, аўсянага малака за апошні год падскочылі на 636% — да 53 мільёнаў даляраў.

NN.by

3
vladanis / Адказаць
13.11.2019 / 22:47
Интересно, прочитал ли сын папе эту инфу......Тому самому, который уверяет что на с коровьим молоком мы покорим весь мир.
7
Генэрал Голад / Адказаць
13.11.2019 / 23:42
Малако з аўсу, піва без алькаголю, кілбаса з соі, жанчыны з гумы, людзі без гонару і сумленьня... 
Як сьпяваў спадар Летаў - "Пластмассовый мир победил, макет оказался сильней."
0
tng fnc / Адказаць
14.11.2019 / 08:22
Малако з аусу звычайная справа, давалi карысная, а Летау яшчэ прамауляу на «полигоне»: « слава Союзу Белоруссии и России. Слава Белоруссии! Слава России!», забыць немагчыма, адмоуны музыка
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру