14.11.2019 / 07:46

Туск назваў Расію «стратэгічнай праблемай Еўропы» 2

Кіраўнік Рады ЕС Дональд Туск, які сыходзіць з пасады, не лічыць Расію «стратэгічным партнёрам Еўропы». Аб гэтым піша Financial Times.

«Мне даводзілася амаль кожны тыдзень публічна нагадваць іншым лідарам ЕС, што Расія — гэта не наш стратэгічны партнёр, а наша стратэгічная праблема. Мяне нават празвалі маньякам за тое, што я быў так засяроджаны на гэтай тэме», — заявіў Туск.

Паводле яго слоў, адной з яго галоўных мэтаў на пасадзе кіраўніка Рады ЕС было захаванне «адзінства ЕС», і гэтаму перашкаджала «агрэсіўная палітыка Крамля».

Туск лічыць, што яго жорсткая пазыцыя ў дачыненьні да Расіі была правільнай, кажучы пра «карысці ад увядзення санкцый» супраць краіны.

NN.by

4
Пануры / Адказаць
14.11.2019 / 12:00
Як не можаж нiчога супрацьпаставiць, цi неяк пауплываць на сучаснасць, так адыходзячы можна пукнуць у дзьвярную скважыну.......
2
Ёпрст / Адказаць
14.11.2019 / 12:01
Дык Туск вельмі дакладна казаў. Для нас гэтая адсталая і гінучая імперыя таксама галоўная пагроза, аб чым сведчаць стагоддзі нашай гісторыі! Яны забілі беларусаў настолькі многа, што нават нацыст Гітлер не змог пабіць рэкорд руськамірцаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру