Навука і тэхналогіі

Ілан Маск будуе першы завод Tesla ў Еўропе

Амерыканскі мільярдэр і вынаходнік Ілан Маск вызначыўся з месцам для будаўніцтва свайго першага аўтазборачнага завода ў Еўропе - ім стане Берлін, піша bbc.com.

«Нямецкая інжынерная думка — выбітная (…) Берлін круты. Адны з найлепшых аўтамабіляў зробленыя ў Германіі», - сказаў прадпрымальнік, атрымліваючы ў Германіі прэмію Golden Steering Wheel.

Пачынаючы з 2021, як чакаецца, на заводзе будзе вырабляцца Tesla Model 3 і новы кампактны пазадарожнік Model Y. Па словах Маска, завод будзе размешчаны побач з новым берлінскім аэрапортам Берлін-Брандэнбург. У Твітары Маск растлумачыў, што менавіта будуць вырабляць на заводзе: «Акумулятары, рухавікі і аўтамабілі Tesla, пачынаючы з мадэлі Y».

Цікавасць да вытворчасці ў Германіі звязаны з ростам попыту на электрамабілі ў Еўропе.

Аналіз галіны паказаў, што ў бліжэйшыя гады найбуйнейшыя заводы па вытворчасці электрамабіляў будуць размешчаныя ў Германіі, Францыі, Іспаніі і Італіі.

Каля 16 буйных заводаў па вытворчасці літый-іённых акумулятарных батарэй павінны пачаць працу ў Еўропе да 2023 года.

 

Чаму Берлін?

Планы Маска могуць падштурхнуць развіццё прамысловасці ў Германіі - у апошнія гады кампаніі БМВ выбралі месцам для сваіх новых заводаў Венгрыю. 

У самой Германіі аўтапрам пацярпеў пасля скандалу з Volkswagen і тэстамі на выкіды.

Усё гэта прывяло да значнага запаволення росту сектара, які кампанія Маска, магчыма, здольная зрушыць.

Амерыканскі вынаходнік і бізнесмен дзякуючы заводу ў Берліне атрымае магчымасць прадаваць электрамабілі з пазнакай «зроблена ў Германіі». Акрамя таго, дыверсіфікацыя вытворчасці па краінах можа быць карыснай для абыходу экспартных і імпартных мытаў у розных краінах.

Паводле інфармацыі агенцтва Рэйтэр, завод Маска будзе знаходзіцца недалёка ад польскай мяжы, што патэнцыйна можа дапамагчы яму скараціць кошт вытворчасці з дапамогай таннай працоўнай сілы.

 

Кітайскі завод

Разам з выхадам на еўрапейскі рынак Маск не забывае і пра Кітай, дзе плануе таксама адкрыць завод. Гэта найбуйнейшы аўтамабільны рынак свету, але продажы скараціліся з-за росту тарыфаў, выкліканага гандлёвай вайной паміж ЗША і Кітаем.

Шанхайскі завод Маска коштам 2 мільярды долараў будзе вырабляць мадэлі Tesla 3 і Y.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць