Спецыялісты Кітайскага нацыянальнага касмічнага ўпраўлення (CNSA) выпрабавалі апарат для пасадкі на паверхню Марса. Тэст быў ажыццёўлены на спецыяльнай пляцоўцы ў раёне горада Хуайлай ў правінцыі Хэбэй ў прысутнасці афіцыйных асоб і журналістаў, паведамляе tass.ru.

«Выпрабаванне прайшло паспяхова», - праінфармавалі арганізатары.

З дапамогай спецыяльнай прылады з вышыні 70 м была ажыццёўлена сімуляцыя зніжэння з хуткасцю, якая адпавядае гравітацыі Чырвонай планеты.

Раней кітайскія ўлады паведамілі, што ў 2020 годзе КНР плануе скіраваць свой першы аўтаматычны апарат да Марса, а праз 10 гадоў — атрымаць узоры грунту з паверхні гэтай планеты. Пілатаваны палёт да яе, як мяркуюць мясцовыя эксперты, адбудзецца да 2050 года.

На думку кітайскіх спецыялістаў, вывучэнне Марса дапаможа скласці прагноз аб тым, якой будзе Зямля ў будучыні. Некаторыя з іх не выключаюць, што пры выяўленні там вады ў доўгатэрміновай перспектыве стане магчымым і засяленне гэтага нябеснага аб'екта, адзінага ў Сонечнай сістэме, што нагадвае нашу планету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0