Увечары 12 лістапада ў Ашмянскім раёне смаргонскія памежнікі ў непасрэднай блізкасці ад мяжы затрымалі невядомага мужчыну, паведамляе выданне Светлы шлях

Ім аказаўся 35-гадовы жыхар Шаўляйскага раёна. З дакументаў у яго быў толькі від на жыхарства ў Літве. Сам ён растлумачыў, што ў Беларусь, дакладней у Мінск, збіраўся трапіць у турыстычных мэтах. Але перасекчы мяжу ў пункце пропуску не адважыўся з-за свайго знешняга выгляду.

Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0